Вручение март 2009 г.

Премия за 2008 год.

Страна: Беларусь Место проведения: город Полоцк Дата проведения: март 2009 г.

Глиняный Велес

Лауреат
Барыс Пятровіч 3.0
У кнігу Барыса Пятровіча (Сачанкі) ўвайшлі кароткія навэлы, якія маюць падназву "фрэскі". Так, фрэскі, бо пішуцца яны за адзін раз, як і малююцца ў храме – пакуль не высахла тынкоўка. І не перапісваюцца, бо нельга ўвайсьці ў адзін і той жа настрой двойчы... У гэтым зборніку вы зможаце прасачыць аўтарскае развіццё жанру: ад сюжэтнае прозы да прозы ў вершах
Галіна Дубянецкая 3.7
"Анадыямэна", "тая, что ўзьнікла з мора" - кніга вершаў, што ўзьніклі, як паўстае да жыцьця жывое, - з "мора" непраяўленасьці - на покліч любові - на здабыцьцё сімвалічных "ключоў" да "незачыненай брамы" сэнсу
Андрэй Хадановіч 4.2
У кнігу ўвайшлі вэрлібры Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2004-2007 гг. падчас вандровак па Бэрліне, Варшаве, Кракаве, Братыславе і Менску.
Аляксей Талстоў 2.0
Раман "Бег" — гэта ў першую чаргу спроба ставіць пытаньні, спроба сумнявацца. Героі кнігі – не ўпэўненыя ў будучыні, ня ведаюць, ці было нешта ў іх мінулым; ім застаецца адно сучаснасьць, нематываваны бег сярод крохкіх пэйзажаў, такіх жа самых, як і раней, толькі пазбытых сваёй грунтоўнасьці. Раман мае заблытаны сюжэт, на фоне якога падзеі падаюцца рванымі і нелягічнымі. Часам чытач можа адчуць няскончанасьць думкі. Усё гэта правакуе да роздуму над вечнымі каштоўнасьцямі і дробным існаваньнем чалавека ў гэтым сьвеце...
Юры Станкевіч 3.8
Галоўныя пытанні, на якія шукае адказы Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў, — гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юр’я Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар, тым не менш, стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю.
У зборнік увайшлі свежанапісаныя антыўтопія "Эрыніі", аповесць "Партрэт выпускніка на фоне "адлігі", п’еса "Гарпіі", шэраг вострасюжэтных апавяданняў.