Больше цитат

script_error

6 сентября 2013 г., 18:32

У гісторыі навучальных устаноў асобае месца зойме гэты перыяд — першыя пасляваенныя гады, калі ва універсітэты i інстытуты прыйшлі вусатыя дзецюкі, з шрамамі, на мыліцах, з пустымі рукавамі, i многія з партыйнымі білетамі ў кішэнях. Безумоўна, розныя людзі былі сярод ix, значна больш розныя, чым сярод тых, якія прыходзілі адразу ca школьнай парты. Гэтыя заўсёды падобны адзін на аднаго — у ix амаль аднолькавыя погляды на жыцдё. A ў былых франтавікоў i партызан — у кожнага свой лёс, свая дарога, свае радасці i няшчасці; для ix чатыры гады вайны значылі больш, чым іншыя дзесяць год жыцця. Але была ў гэтых студэнтаў адна агульная рыса: на вучобу яны глядзелі як на найвялікшае, крывёю заваёванае, права свае, як на найвялікшае шчасце мірнага жыцця i таму цанілі гэтае права надзвычай высока. Людзей гэтых не палохалі ніякія цяжкасці вучобы, бо яны зведалі за сваё жыццё цяжкасці, у сотні разоў большыя: чатыры гады штодзень глядзелі яны смерці ў твар, галадалі ў блакады, мерзлі ў бліндажах. Дык што ім быў холад у аўдыторыях, калі гэта былі мірныя аўдыторыі з кафедрамі i сталамі? Не палохаў ix i бедны студэнцкі паёк, калі была магчымасць сядзець, колькі захочаш, над кнігамі! Старыя, пасівелыя за кафедрамі
прафесары здзіўляліся: ніколі, бадай, за ўсю ix дзейнасць не было такіх студэнтаў, якія з такой упартасцю, настойлівасцю i добрасумленнасцю авалодвалі навукамі.