Автор
Пётр Васюченко

Пётр Васільевіч Васючэнка

  • 17 книг
  • 2 подписчика
  • 39 читателей
4.2
48оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.2
48оценок
5 22
4 19
3 7
2 0
1 0
без
оценки
3

Последние издания книг Петра Васильевича Васюченко

  • Выбраныя творы Пётр Васюченко
    ISBN: 978-985-08-2750-0
    Год издания: 2021
    Издательство: Беларуская навука
    Язык: Белорусский
    У кнігу выбраных твораў беларускага пісьменніка і літаратуразнаўцы П. Васючэнкі (1959-2019) уключаны апавяданні, казачная аповесць «Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага», раман-бурлеск «Дванаццаць подзвігаў Геракла», драматургічныя творы «Прысуд адкладваецца (Пясочны гадзіннік)» і «Паэт і дзяўчына», літаратуразнаўчыя артыкулы, эсэ і інш.
    У дадатку прыводзяцца успаміны сучаснікаў пра П. Васючэнку.
    Сто шосты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».
  • Жаласлівая каралеўна Пётр Васюченко
    ISBN: 978-985-02-1658-8
    Год издания: 2018
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Казкі вядуць у свет, дзе поруч з людзьмі жывуць таксама звяры і птушкі, жабкі, рыбкі, кузуркі і чарвячкі, якія таксама ўмеюць радавацца, смуткаваць, шукаць шчасце.
  • Дзівоснае лета паноў Кубліцкага і Заблоцкага Пятро Васючэнка
    ISBN: 978-985-7180-80-6
    Год издания: 2018
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский
    Працяг прыгодаў паноў Кубліцкага ды Заблоцкага!!!
    Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі.
  • Дванаццаць подзвігаў Геракла Пятро Васючэнка
    ISBN: 978-985-7059-53-9
    Год издания: 2013
    Издательство: Звязда
    Язык: Белорусский
    Пра подзвігі асілка, які змагаецца з монстрамі, ліхадзеямі, разбойнікамі і нязменна перамагае іх, аўтар распавядае ва ўласцівай яму разняволенай манеры, займальна і з гумарам. Геракл, апісаны беларускім аўтарам, выглядае падобным да падлетка, надзеленага надзвычайнай фізічнай сілай, які стаіць на шляху спасціжэння дабра і справядлівасці. Раман змяшчае шмат цікавых звестак па міфалогіі, гісторыі, геаграфіі Старажытнай Грэцыі.
  • Дванаццаць подзвігаў Геракла Пятро Васючэнка
    Год издания: 2010
    Издательство: Канал "Культура". Беларускае радыё
    Язык: Белорусский
    Кніжкі Пятра Васючэнкі не залежваюцца на паліцах у кнігарнях, а ў бібліятэках карыстаюцца чытацкім попытам. Свой новы раман пісьменнік ахарактарызаваў, як гісторыю волата з мускуламі кшталту Арнольда Шварцнэгера, але з душою падлетка.

    Вядомы антычны сюжэт практычна не дэфармуецца аўтарам, але і не ператвараецца ў пераклад кніжкі Куна. Спадар Васючэнка пераводзіць Геракла ў рэалістычны канон (замест герметыкі міфалагічнага), што дазваляе Гераклу быць простым чалавекам, поўным, вядома, надзвычайнаю моцай. Героя акаляе будзённая рэальнасць. Мала таго, ён шукае сваё асабістае чалавечае пакліканне, сэнс свайго жыцця. Чытач знойдзе тут і алюзіі на нацыянальную класіку, і дабротны беларускі гумар, а таксама пэўныя перагукі з сучаснымі тэмамі – напрыклад, эмансіпацыі. На мой погляд, вельмі мілая дзіцячая кніжка атрымалася (ой, кніжка ж не выйшла яшчэ!). Стыль бездакорны, “васючэнкаўскі”. Такое адчуванне, што гэта адзіны літаратар, якому невядомае пачуццё дысгармоніі.
    (Ціхан Чарнякевіч)
  • Ад тэксту да хранатопа Пятро Васючэнка
    ISBN: 978-985-6906-13-1
    Год издания: 2009
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский

    Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці. Аўтар кнігі, перакананы ў жыццятворчай місіі літаратуры, знаходзіць у старых і новых тэкстах тое, што робіць іх актуальнымі, займальнымі і павучальнымі для чытача XXI стагоддзя. У праграмным артыкуле, што даў назву кнізе, П. Васючэнка падсумоўвае шматгадовы досвед назіранняў за лініяй жыцця літаратуры. У "Пятрогліфах” - адмысловых крытычных мініяцюрах - сусветная літаратура паўстае як нязмушаны, жывы працэс, у фрагментах і як цэлае. Для…

    Развернуть
  • Сучасная беларуская п'еса (сборник) Андрей Федоренко
    ISBN: 978-985-02-1057-9
    Год издания: 2008
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    У кнігу ўвайшлі драматычныя творы беларускіх пісьменнікаў П. Васючэнкі, А. Дзялендзіка, А. Дударава, Г. Марчука, Л. Рублеўскай, У. Сауліча, А. Федарэнкі.

  • Піраміда Ліннея Пятро Васючэнка
    ISBN: 978-985-6906-08-7
    Год издания: 2008
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка ў вершаванай форме раздумвае пра лёс усяго жывога на планеце Зямля. Сэнс ягоных разваг выліваецца ў крышталёва празрыстую, даступную для дарослых і дзяцей форму. Аўтар стварае ўласны бестыярый (а бестыярый — гэта старадаўні літаратурны жанр, у межах якога паўстаюць партрэты ўсялякіх жывёлаў), і робіць гэта дзеля таго, каб чалавек XXI стагоддзя паважаў быццё кожнага чарвячка, кожнай кузуркі, кожнай жывой істоты, створанай Госпадам, бо ад гэтай павагі залежыць і ягонае ўласнае жыццё, і лёс цывілізацыі. Кніга разлічана на самага шырокага чытача.
  • Каляровая Затока Пятро Васючэнка
    ISBN: 978-985-02-1013-5
    Год издания: 2008
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Персанажы казачнай аповесці – Вадзяны Клоп, Шчупачыха, Шчупачок, Слімак – жывуць у забруджанай чалавекам рэчцы і не ведаюць, што недзе ёсць празрыстыя вадаёмы, зялёныя водарасці, блакітнае неба над паверхняй вады. Але вось у Каляровай Затоцы з’яўляецца Хахуля – загадкавая, элегантная, пяшчотная, ды, на жаль, запісаная людзьмі у Чырвоную Кнігу...
    Казка вучыць любіць прыроду, шукаць выйсце з безвыходнага становішча, дапамагаць сябрам у бядзе.
  • Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён (папулярныя нарысы) Лявон Баршчэўскі
    ISBN: 985-448-065-8
    Год издания: 2006
    Издательство: Радыёла-плюс
    Язык: Белорусский
    Гэтая кніга – самы поўны на сённяшні дзень інтэграваны выклад найважнейшых з’яваў літаратуры ХІХ—пачатку ХХІ ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як неад’емная частка сусветнага літаратурнага працэса. Кніга з’яўляецца своеасаблівым працягам папулярных нарысаў Л.Баршчэўскага “Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму”, што выйшлі ў 2003 г.
    Адрасуецца старшакласнікам, настаўнікам, абітурыентам, студэнтам, выкладчыкам — усім, хто цікавіцца мастацкім словам, пытаннямі беларускай і сусветнай літаратуры і культуры.
  • Адлюстраванні першатвора Пятро Васючэнка
    ISBN: 985-6701-35-X
    Год издания: 2004
    Издательство: І.П.Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Спачатку было слова - менавіта так акрэсьліваецца пачатак стварэньня ўсяго існага у Эвангельлі ад Яна. Менавіта слова, якое было першатворам, у розных адлюстраваньнях і спалучэньнях пільна і пяшчотна сабраныя ў новым выданьні твораў Пятра Васючэнкі. Словы ў філялягемах і пятрогліфах трансфармуюцца ў суцэльныя плынныя і завершаныя творы. Кожны пераглядаючы камяні са словамі можа скласьці сваю фразу і сказ, кожны зможа ў творах пабачыць сваё і зразумець свой сэнс, які першатворца ўкладае ў словы. Пятро Васючэнка дае магчымасьць кожнаму пісьменьніку і чытачу, настаўніку і вучню, мінаку і адмыслоцу знайсьці свае непаўторныя знакі, каб адлюстраваць свой першатвор. (З.К.)
  • Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі Пятро Васючэнка
    ISBN: 985-02-0663-2
    Год издания: 2003
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    У казках, якія сюжэтна звязаны паміж сабой, з гумарам расказваецца пра неверагодныя прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага. Гратэск, гіпербала, вясёлыя парадоксы, іронія — усё гэта стварае своеасаблівую, трохі алагічную атмасферу казак.

  • Сучасная беларуская драматургія Пятро Васючэнка
    ISBN: 985-02-0256-4
    Год издания: 2000
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Аўтар разглядае беларускую драматургію ў шырокім гістарычным кантэксце, ад яе вытокаў да п’есы абсурду. Аналізуе творы Я.Купалы, К.Крапівы, А.Макаёнка, У.Караткевіча, А.Петрашкевіча, А.Дударава і інш., напісаныя ў розных жанрах: гістарычная п’еса, драма, трагедыя, камедыя. У кнізе прадстаўлена шырокая панарама сучаснага драматургічнага працэсу, у якім прысутнічаюць і традыцыя, і пошук.
    Кніга разлічана на выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў і школьнікаў, аматараў беларускай літаратуры і тэатра.
  • Прыгоды аднаго Губашлёпа (Аповеды пра Валентага) Пётр Васюченко
    ISBN: 985-6095-17-4
    Год издания: 1999
    Издательство: Редакция газеты “Частный детектив"
    Язык: Белорусский
    «Гэта здарылася ў тыя часы... калі савецкі народ з упэўненасцю ўзіраўся ў сваю будучыню...» Жыў-быў тады студэнт Валенты Круткоўскі, родам з Заходняй Беларусі, здаваў з пераменным поспехам іспыты, гуляў у «храпа» і «Спортлато», тушыў неіснуючыя пажары, паіў адмысловай гарбатай нямецкага генерала, кахаў і расчароўваўся і, на жаль, дзюбаў гарэлачку ды «чарніла». Адным словам, быў сапраўдным студэнтам, якім ніколі няма зводу, — ні цяпер, ні тады. Пяць прыгодаў Валентага, смешных і жудасных адначасова, захопяць усіх — хто быў студэнтам, хто сёння студэнт, і хто марыць стаць студэнтам.
  • Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага Пётр Васюченко
    ISBN: 5-7880-0853-0
    Год издания: 1997
    Издательство: Юнацтва
    Язык: Белорусский
  • Навагодні дэтэктыў Пятро Васючэнка
    Год издания: 1996
    Издательство: Канал "Культура". Беларускае радыё
    Язык: Белорусский
    Ў навагоднім радыёэфіры раптам не з'яўляюцца Дзед Мароз і Снягурачка. Вядучы стараецца іх адшукаць, і разгортвацца сапраўдны дэтэктыў.

    Ролі выконвалі: Вядучы — артыст Аляксандр Шароў, Варона — заслужаная артыстка Беларусі Алена Сідарава, Дзед Мароз — народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, у астатніх ролях — народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова, артыст Уладзімір Кінкамінскі і іншыя артысты мінскіх тэатраў.
  • Белы мурашнік (сборник) Пётр Васюченко
    ISBN: 5-340-01112-7
    Год издания: 1993
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский