Автор
Владимир Колесник

Уладзімір Андрэевіч Калеснік

  • 19 книг
  • 1 подписчик
  • 100 читателей
4.5
82оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.5
82оценки
5 52
4 27
3 3
2 0
1 0
без
оценки
26

Владимир Колесник - все книги по циклам и сериям | Книги по порядку

  • Брест (фотоальбом) У. Калеснік
    Год издания: 1967
    Издательство: Беларусь
    На белорусском, русском, немецком, английском, французском языках.
  • Час і песні Уладзімір Калеснік
    Год издания: 1962
    Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва БССР
    Язык: Белорусский
    Змест гэтай кніжкі складаюць нарысы асобных з'яў літаратурнага жыцця былой Заходняй Беларусі і партрэты некаторых пісьменнікаў. Тут Міхась Васілёк, і Алесь Салагуб, Мікола Засім, і Аляксандр Гаўрылюк. Апрача таго зроблены грунтоўны аналіз падзей, якія зрабілі вялікі ўплыў на развіццё беларускага літаратурнага руху. Гэту кніжку можна разглядаць як працяг іншага зборніка - “Паэзія змагання”.
  • Паэзія змагання Уладзімір Калеснік
    Год издания: 1959
    Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва БССР
    Язык: Белорусский
    Літаратура Заходняй Беларусі, постаць Максіма Танка, як прадстаўніка гэтай літаратуры – галоўны стрыжань кнігі “Паэзія змагання”. Аўтар вельмі грунтоўна разглядае творчасць маладых паэтаў, якія праз свае вершы намагаюцца падняць народ на барацьбу за незалежнасць. Паэзія перадваенных гадоў Заходняй Беларусі перапоўнена заклікамі да барацьбы, адзін з вядучых галасоў належыць Максіму Танку. У кнізе зроблены храналагічны агляд яго жыцця і творчасці. Уплыў абставінаў на паэзію у розныя гістарычныя перыяды Заходняй Беларусі. Асобна разглядаецца ранні перыяд творчасці паэта, асобна – перыяд сталення, які прыпаў на ўздым і спад Народнага фронта. Аналіз творчасці завяршаецца 1939 годам. Далейшы перыяд аўтар пакідае да пазнейшых даследаванняў.
  • Ветразі Адысея Уладзімір Калеснік
    Год издания: 1977
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Заходняя Беларусь з першай паловы 20-х да пачатку 30-х гадоў. Менавіта ў гэты перыяд актыўна развіваецца Уладзімір Жылка. Развіваецца як паэт, як творца. Аўтар кнігі вядзе расповяд пра Жылку, але гаворка пра яго – гэта гаворка пра ўсю тагачасную грамадскую атмасферу, пра жыццё і барацьбу, пра палітычную і мастацкую думку, пра творчыя кірункі, метад, стыль. Многія аспекты творчасці Жылкі праясняюць праблему ўзаемасувязей літаратуры былой Заходняй Беларусі з савецкай літаратурай, польскай рэвалюцыйнай паэзіяй і заходнееўрапейскімі літаратурамі. Постаць Жылкі прадстаўлена не адасобнена, а ў сувязі і ў кантэксце з іншымі асобамі і на фоне…

    Развернуть
  • Максім Танк Уладзімір Калеснік
    Год издания: 1981
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Асабістае знаёмства Уладзіміра Калесніка з Максімам Танкам (Яўгенам Іванавічам Скурко) дало магчымасць пазнаць паэта, як чалавека, паназіраць за ім у прыватным жыцці. У кнізе Ўладзіміра Калесніка разглядаецца жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі. У публікацыі зроблены грунтоўны аналіз творчасці, аналізуюцца многія вершы і паэмы, даследуецца паэтычнае майстэрства. Не адарвана гэта даследаванне і ад гістарычных падзей, на фоне якіх праходзіла жыццё Максіма Танка, і якія ўплывалі на ягоную творчасць. Кніга ў першую чаргу адрасуецца выкладчыкам беларускай літаратуры, студэнтам, школьнікам, але будзе цікавая і шырокаму колу чытачоў, асабліва тым, хто цікавіцца беларускай літаратурай і гісторыяй.
  • Лёсам пазнанае Уладзімір Калеснік
    Год издания: 1982
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    «Лёсам пазнанае» – зборнік выбраных літаратурных партрэтаў і нарысаў, прысвечаных пісьменнікам, якія пачыналі свае шляхі ў былой Заходняй Беларусі. Абшырна і з даследчыцкай падрабязнасцю апісаны партрэты Гальяша Леўчыка, Міхася Васілька, Алеся Салагуба, Міколы Засіма, нарысы і эсэ пра Піліпа Пестрака, Максіма Танка, Янку Брыля, а таксама пра ўкраінскага паэта Аляксандра Гаўрылюка і польскага пісьменніка і перакладчыка Яна Гушчу, чыя дзейнасць пралівае святло на беларуска-польскае творчае пабрацімства. Доўгія часы, праведзеныя ў архівах і бібліятэках, перапіска з навочнымі сведкамі, роднымі і блізкімі асобаў, пра якія піша аўтар, далі магчымасць Уладзіміру Калесніку вельмі поўна прадставіць кожную з постацяў. Малавядомыя факты з прыватных пісьмаў праліваюць святло на выбар таго ці іншага чалавека, на яго паводзіны. Кніга адрасавана не толькі літаратуразнаўцам, яна будзе цікавая і тым, хто цікавіцца беларускай гісторыяй, літаратурай, культурай.
  • Пасланец Праметэя Уладзімір Калеснік
    Год издания: 1984
    Издательство: Юнацтва
    Язык: Белорусский
    Складаныя часы першай паловы ХХ стагоддзя. Рэвалюцыйнае бражэнне, станаўленне новай імперыі, неспакойная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Пісьменнік Уладзімір Калеснік расказвае аб жыцці і дзейнасці Анатоля Альшэўскага, сакратара Цэнтральнага Камітэта камсамола былой Заходняй Беларусі, паплечніка Веры Харужай. Кніга напісана жывой даступнай мовай. Жыццёвыя шляхі героя аповесці паказаны ў цеснай сувязі з рэвалюцыйным рухам, з барацьбой працоўных за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Тым не менш не бракуе ў кнізе і вельмі асабістых, прыватных, нават інтымных эпізодаў, якія паказваюць душу чалавека, ягоныя ваганні і перажыванні, раздарожжа выбару, сумневаў ці гэты выбар насамрэч слушны. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў без узроставых абмежаванняў.
  • Тварэнне легенды Уладзімір Калеснік
    Год издания: 1987
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У кнігу вядомага літаратуразнаўцы, крытыка і даследчыка Уладзіміра Андрэевіча Калесніка, увайшлі літаратурныя нарысы пра асобы, якія унеслі значны ўклад у развіццё беларускай культуры, літаратуры, пісьменства. Гэта агульнавядомыя Францыск Скарына і Мікола Гусоўскі, Янка Купала і Уладзімір Караткевіч, а таксама малавядомы казачнік Рэдкі, творчасць якога аналізуцецца вельмі дакладна і ў кантэксце гістарычных падзеяў. Цікавыя і малавядомыя факты з жыцця знакамітых беларусаў, даступная форма выказвання, непасрэдная, гутарковая мова, шырокі гістарычны кантэкст ды вельмі грунтоўны аналіз, сабраныя ў адно, робяць нарысы Уладзіміра Калесніка цікавымі і займальнымі не толькі адмыслоўцам, але і шырокаму колу чытачоў, якім і адрасавана гэтая кніга.
  • Янка Брыль Уладзімір Калеснік
    Год издания: 1990
    Издательство: Народная асвета
    Язык: Белорусский
    Сяброўства Уладзіміра Калесніка з Янкам Брылём пачалося яшчэ ў часы вайны. Менавіта тады лёс звёў іх у партызанскім атрадзе. Сяброўства гэтае доўжылася да апошніх дзён. Сябравалі сем’ямі. Не было таямніцаў, не было чагосьці, што б засталося па-за ўвагай даследчыка. Прыватнае жыццё, частыя сустрэчы на літаратурнай ніве, супольныя выезды, супольныя праекты (“Між тых палёў...”, “Мы з вогненай вёскі”). Жыццё Янкі Брыля было для Уладзіміра Андрэевіча, як адкрытая кніга. Кніга Уладзіміра Калесніка “Янка Брыль. Нарыс жыцця і творчасці” – грунтоўны аналіз постаці творцы ў кантэксце гістарычных падзеяў. Тут і цікавыя здарэнні з прыватнага жыцця, і творчы пошук, і сталенне Брыля, як пісьменніка, уплыў зменаў у грамадстве і гістарычных завірухаў на творчасць. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.
  • Усё чалавечае Уладзімір Калеснік
    ISBN: 5-340-00932-7
    Год издания: 1993
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Кнігу вядомага літаратуразнаўцы складаюць партрэты і эсэ, прысвечаныя дзеячам беларускай культуры і літаратуры - Р. Шырму, В. Таўлаю, У. Караткевічу, а таксама мастацкаму слову Я. Брыля, А. Разанава, Н. Мацяш, А. Карпюка. Асаблівую цікавасць уяўляе нарыс "Пражскі эпісталярый", у якім аўтар дае шырокую панараму літаратурнага, культурнага і палітычнага жыцця Беларусі 20-30-х гадоў. і ўдзелу ў ім літаратараў, асветнікаў, палітыкаў, такіх, як У. Жылка, А. Луцкевіч, І. Дварчанін, Т. Грыб і інш.
  • Доўг памяці Уладзімір Калеснік
    ISBN: 985-6665-75-2
    Год издания: 2005
    Издательство: ААТ "Брэсцкая друкарня"
    Язык: Белорусский
    Кніга Ўладзіміра Калесніка “Доўг памяці” – гэта своеасаблівая аўтабіяграфія, у якой вельмі дакладна апісаны не толькі месцы і падзеі з жыцця аўтара, але і асяроддзе, духоўная і матэрыяльная культура наднёманскай вёскі Сіняўская Слабада, адкуль родам Уладзімір Андрэевіч. У кнізе вельмі падрабязна расказваецца пра рамяство плытагонаў (бацька Ўладзіміра Калесніка быў вядомым на ўсю ваколіцу рэтманам), пра вясковае жыццё, пра Наваградскую настаўніцкую гімназію, дзе вучыўся будучы прафесар. Гады вайны, партызанскі атрад, першае растралянае каханне, страта сяброў. Усё падрабязна з дакладнасцю часу і пачуццяў апісаў Калеснік у сваёй кнізе. Тытул “Доўг памяці” выношваўся здаўна, як казаў сам аўтар: “маім доўгам з’яўляецца спісаць, захаваць памяць. Доўг перад бацькамі, перад людзьмі, перад сябрамі, перад тымі, каго ўжо няма”. Кніга была апублікавана 11 гадоў пасля смерці Уладзіміра Андрэевіча, бо за жыцця існавала толькі ў разрозненых частках, якія не паспеў сабраць у адно.
  • Я из огненной деревни Алесь Адамович
    ISBN: 978-5-17-146384-7
    Год издания: 2022
    Издательство: АСТ
    Язык: Русский
    "Я из огненной деревни" — документальный сборник воспоминаний про уничтожение фашистами белорусских деревень и о партизанах во время Великой Отечественной войны, собранный и составленный белорусскими писателями Алесем Адамовичем,Владимиром Колесником и Янкой Брылем.
    В книгу вошли свидетельства только тех людей, которые лично пережили трагедию сожженных деревень, убийства родных и односельчан. Для опроса очевидцев писатели на протяжении 1970—1973 годов объездили с магнитофоном 147 деревень в 35 районах Белоруссии и записали воспоминания более 300 непосредственных участников событий.
  • Зорны спеў Уладзімір Калеснік
    Год издания: 1975
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У кнігу ўвайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага "Песня пра зубра", пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну.