Автор
Нина Матяш

Ніна Іосіфаўна Мацяш

  • 18 книг
  • 1 подписчик
  • 4 читателя
3.8
5оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.8
5оценок
5 0
4 4
3 1
2 0
1 0
без
оценки
0

Лучшие книги Нины Матяш

  • У прыгаршчах ветру Ніна Мацяш
    ISBN: 978-985-6720-69-0
    Год издания: 2009
    Издательство: Літаратура і Мастацтва
    Язык: Белорусский
    Кніга вядомай "паэткі, лаўрэаткі Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова і Міжнароднай прэміі імя Г. Скаварады, Ніны Мацяш "У прыгаршчах ветру". Кніга ў асноўным складаецца з творчага набытку паэтэсы апошняга часу. Гэта – даволі вялікі цыкл яе ўласных вершаў, напісаных у ХХІ стагоддзі, а таксама перакладаў на беларускую мову паэтаў французскай плеяды, твораў лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі арыгінальнай польскай паэткі Віславы Шымборскай і лепшых набыткаў знанай украінскай паэтэсы Ліны Кастэнкі, ды разгорнутых эсэ пра гэтых паэтаў.
  • Богава дрэва Ніна Мацяш
    ISBN: 985-6628-59-8
    Год издания: 2004
    Издательство: Про Хрысто
    Язык: Белорусский

    Вершы беларускай паэткі і перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі А. Куляшова Ніны Мацяш аб'яднаны адной тэмай духоўнасці. Паэзія Н. Мацяш кранае гранічнай шчырасцю, тонкасцю самавыяўлення, эмацыянальнай насычанасцю ўспрымання свету ва ўсіх яго праявах.

  • Паварот на лета Ніна Мацяш
    Год издания: 1986
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Кніга, выдадзеная ў серыі “Бібліятэка беларускай паэзіі” увабрала ў сябе лепшыя вершы пяці кніг, якія з’явіліся раней. Творы лаўрэаткі прэміі імя Аркадзя Куляшова пранізаны светлым пачуццём да сваёй Бацькаўшчыны, да людзей, да жыцця. Пранікнёныя словы любові да маі, словы прызнання ў шчырым каханні гучаць у вершах Ніны Мацяш, хвалююць чытача, бо каб слова брала за душу, той, хто кажа ці піша яго, сам павінен мець шчырую душу ды чулае і гарачае сэрца, а сэрца Ніны Мацяш менавіта такое. У кнізе апрача вершаў змешчаны і паэмы – Паэма жніва, паэма-быль “Алекса Доўбуш”, ды трыпціх “Тры каласкі любові і смутку”.
  • Жнівень Ніна Мацяш
    Год издания: 1985
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
  • Выбраныя творы Ніна Мацяш
    ISBN: 978-985-08-1845-4
    Год издания: 2015
    Издательство: Беларуская навука
    Язык: Белорусский
    У аднатомнік выдатнай беларускай паэтэсы, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А. Куляшова Ніны Мацяш (1943–2008) увайшлі найбольш значныя яе творы: вершы, паэмы, пераклады з розных еўрапейскіх моў, эсэ, успаміны, артыкулы. Таксама ўпершыню прадстаўлена яе эпісталярная спадчына (1968–2008) — лісты да калег па пяру, да сяброў.
    Васьмідзясяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».
  • Гарнуся душою да слова Ніна Мацяш
    ISBN: 978-985-7059-64-5
    Год издания: 2013
    Издательство: Звязда
    Язык: Белорусский
    Пераклады з украінскай.
  • Адведзіны лета Ніна Мацяш
    ISBN: 985-02-0693-4
    Год издания: 2004
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У кнізе пануе шчыры, яркі, жывы свет. Чытачы дазнаюцца, як вадажук пасеяў вадзяную грэчку, як сябравалі вожык і вужык, хто такая вухавёртка, пачуюць пра рэдкую птушку і многае іншае.
  • Душою з небам гаварыць Ніна Мацяш
    ISBN: 985-02-0438-9
    Год издания: 1999
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Чарговы зборнік паэзіі Ніны Мацяш – адзін з буйнейшых, увабраў у сябе элементы ранейшых публікацыяў, але ў значнай меры гэта новыя творы, якія дагэтуль нідзе не друкаваліся. Як у кожным творы паэткі размова чалавека з прыродай, з пачуццямі, з усявышнім ідзе не праз словы мовы, не праз гукі, а праз фібры душы, таму і названы гэты зборнік “Душою з небам гаварыць”. Бо інакш яна не можа, не магла... Усё жыццё Ніны Мацяш было адной размовай, адной гутаркай душы, якая ў яе была чыстай, шчырай і адкрытай, такой, якая робіць свет лепшым і благароднейшым. У кожным радку, у кожным слове адчуваецца клопат, суперажыванне і пакора. Няма асуджэння – ёсць…

    Развернуть
  • Я вас люблю... Ніна Мацяш
    ISBN: 985-6093-22-8
    Год издания: 1998
    Издательство: Брэст: Упраўленне па друку аблвыканкама
    Язык: Белорусский
    Новы зборнік Ніны Мацяш склалі вершы, прысвечаныя блізкім і добра знаёмым ёй людзям. У ім змешчаны таксама фотаздымкі арыгінальных выяўленча-мастацкіх твораў аўтаркі, якіх яднае з вершамі непадробнае пачуцце зычлівасці і любові. На 2-й, 3-й і 4-й старонках вокладкі фотаздымкі ўзораў і малюнкаў фларыстыкі Ніны Мацяш.
  • Палёт над жытам Ніна Мацяш
    ISBN: 985-6371-10-4
    Год издания: 1997
    Издательство: Выд. С. Лаўрова
    Язык: Белорусский
    Зборнік вершаў “Палёт над жытам”, выдадзены ў серыі “Берасьцейскае вогнішча”, увабраў вершы знакамітай белаазёрскай паэткі розных гадоў. Тут і вершы-роздумы, вершы-прысвячэнні. Лірычны каларыт твораў дазваляе глыбей пазнаць душу Ніны Мацяш, яе чуллівае ўспрыманне свету, яе ўражлівасць на прыгажосць акаляючай прыроды, на чалавечыя пачуцці, на адносіны паміж людзьмі. Верш, загаловак якога стаў тытулам зборніка, пакарае сваёй прастатой і вялікаю, абсалютнаю глыбінёй. Ніхто не дзівуецца \ лёту майму па-над жытам, \ Дый хто б дзіваваўся, \ калі анідзе ні істоты \ Бязлюдна. \ Бязмоўна. \ Бязвеўна. \ Бязмежна разліты \ Спакой ціхамірны. \ Ні тлуму, ані адзіноты. Словы, якія ідуць з душы паэткі ў душу кожнага, хто возьме ў рукі гэты зборнік. Абыякавым не застанецца ніхто.
  • Паміж усмешкай і слязой Ніна Мацяш
    ISBN: 5-340-01424-Х
    Год издания: 1993
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
  • Шчаслівай долю назаві... Ніна Мацяш
    ISBN: 5-340-00468-6
    Год издания: 1990
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    “Шчаслівай долю назаві” – чарговы зборнік знакамітай паэткі з Белаазёрска, якая нягледзячы на цяжкую хваробу, якая “пасадзіла” яе ў інвалідную каляску, ні дня не сумнявалася у тым, што жыццё дадзена для радасці, для творчасці, для таго, каб несці людзям цеплыню, дабрыню, мужнасць. Паэзія Ніны Мацяш чэрпае сілу і прыгажосць з народных крыніц. Пільны назіральнік і тонкі эстэт, яна бачыла тое, што іншым проста было незаўважальным, або настолькі штодзённым, што прыгажосць проста пераставала быць бачнаю. Слова Ніны ажыўляла тую прыгажосць, тонка падуважанае, перададзенае словам раскрывала вачы кожнаму, хто чытаў яе вершы. У простых рэчах раптам нараджалася таямніца, глыбіня і хараство. Ёмістасць паэтычнага голасу, шматколернасць інтанацыйнай палітры, па-народнаму яркая, вобразная мова, тонкае успрыманне прыроды, вяртанне да беларускіх нацыянальных традыцый і фальклорнай паэтыкі, разуменне мінулага як падмурка сучаснасці, аптымізм,— жаданне «долю назваць шчаслівай» зусім невыпадковае,— асноўныя рысы творчасці Ніны Мацяш (Н.Г.)
  • Поўны келіх Ніна Мацяш
    Год издания: 1982
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Багацце ўнутранага жыцця, тонкая духоўная арганізацыя, жаданне рабіць дабро, актыўнае стаўленне да жыцця вызначаюць паэтычны свет кнігі, зборніка вершаў знакамітай паэткі Берасцейшчыны Ніны Мацяш. Кожны верш, які ўвайшоў у зборнік – гэта глыбокі роздум над жыццём, над месцам чалавека ў свеце. Назіранні за прыродай, зменамі пораў года, адметнасцямі кожнага этапу развіцця жывых істотаў – ад раслін па вышэйшае стварэнне – чалавека. Філасофскі падыход да ўсяго, што адбываецца навокал. Роздум і шацунак да ўсяго жывога дадаюць адметнасць паэзіі Ніны Мацяш. Кожны верш – карціна, напісаная словамі, пачуццямі, перажываннямі. Як найлепшы мастак вядзе…

    Развернуть
  • Прыручэнне вясны Ніна Мацяш
    Год издания: 1979
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
  • Ралля суровая Ніна Мацяш
    Год издания: 1976
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Зборнік Ніны Мацяш «Ралля суровая» склалі вершы аб мужнасці чалавека, аб радасці жыцця, аб роднай прыродзе. У другі раздзел паэтэса ўключыла пераклады, сярод якіх творы польскіх (Юліюш Славацкі, Уладзіслаў Бранеўскі, Ян Гушча) і французскіх (П'ер Жан Беранжэ, Луі Арагон, Поль Элюар, Крысціна дэ Пізан, Шарль Арманскі ) паэтаў. Лірычныя вершы Ніны Мацяш нікога не пакідаюць абыякавымі. Шчырае, глыбокае і чыстае ўспрыняцце свету, адкрыты і наўпроставы пераказ трапляе з душы ў душу. Не дзіва, што большасць вершаў стала песнямі. Сярод вершаў першай часткі (уласна Нініных) “Калыханка маме”, верш, які таксама стаў песняй, мала таго, стаў гімнам…

    Развернуть
  • Удзячнасць Ніна Мацяш
    Год издания: 1973
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Пра людзей працы, пра людзей-герояў, з пачуццём удзячнасці піша Н. Мацяш у сваім другім паэтычным зборніку. Вершы паэтэсы падкупляюць шчырасцю інтанацыі, навізной формы. У кнігу ўключана паэма "Алекса Доўбуш".
  • Агонь Ніна Мацяш
    Год издания: 1970
    Издательство: Беларусь
    Язык: Белорусский

    Першы зборнік выдатнай паэткі Ніны Мацяш адкрыў беларускаму чытачу душу чалавека, якому балюча бачыць несправядлівасць, які радуецца ўдачы іншых, які смела крочыць у будучыню. Паэт бачыць і балюча адчувае драматычны разрыў паміж гуманістычнымі ідэаламі, якія выпрацавала перадавая сусветная культура, і цынічнай, драпежнай рэальнасцю рынкавых адносін. Часта энергія верша, яго пафас поўняцца драматызмам перападаў паміж светам гуманістычнай культуры, сусветна вядомымі міфамі, легендамі, вобразамі, выпрацаванымі народным геніем, і вульгарнай цынічнай явай спажывецтва, бізнесу, каланіяльнага драпежніцтва. Лірычны герой то западае душой у светлую…

    Развернуть