14 ноября 2016 г. 18:39
1K
5 Падпольна-партызанскае каханне
Аповед ідзе ад першай асобы: ад імя зусім маладой жанчыны. Магчыма, у гэтым плане аўтар крыху перагнуў палку. Васемнаццацігадовая Валя выглядае ў яго мудрэйшай за ўсіх партызанскіх камандзіраў, нічога яна не баіцца, ўсё ўмее прадугледзець, нават раўнуе, як сталая жанчына. А ў яе ж усё упершыню. Толькі і было, што некалькі спатканняў, ды прызнанне ў каханні, ды пара начэй разам, ды роспіс у "лясным ЗАГСе" без прысутнасці жаніха. А потым застаўся толькі прыхаваны боль на доўгія гады. Прыемна. што ўсе геаграфічныя назвы ў аповесці рэальныя: вёскі Скіток, Цярэшкавічы. гомельскія вуліцы — Рэчыцкая шаша, Бакуніна, Астроўскага, гомельскія ж установы — чыгуначны тэхнікум, станкабудаўнічы завод і г.д. Твор — кранальны і гераічны. Хоць, на першы погляд, гэтыя паняцці цяжкасумяшчальныя.
Похожие книги
Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги». Посоветовать книгу