Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

8 июля 2019 г. 17:22

218

5

Адна з найлепшых дзіцячых кніг, прачытаных за апошні час! Калі вы даўно ведаеце і любіце ілюстрацыі Волі Кузьміч (animatarka), то вельмі раю гэтую кнігу, нягледзячы на тое, што яна дзіцячая. Наталка Харытанюк стварыла такі цудоўны тэкст, з якога будуць смяяцца і дарослыя.
Падзеі кнігі адбываюцца ў Берасці, на самай яго ўскраіне, у мікрараёне Адамкова, які паўстаў на месцы аднайменнага фальварка. Там жывуць брат з сястрой, Кастусь і Наталка. Вобразы герояў аўтарка спісвала з сябе і свайго брата, а двор, дзе жывуць героі, — з уласнага двара, у якім правяла дзяцінства.
Гэта цудоўная і светлая гісторыя пра самых звычайных дзяцей, якія ў простым і паўсядзённым бачаць незвычайнае, умеюць ствараць свае светы і марыць. А яшчэ бясконца трапляюць у смешныя і вясёлыя сітуацыі.
Кніга сапраўды захапляе, і на кожным развароце можна падвіснуць надоўга, разглядаючы ўсе дробязі малюнкаў. Асабліва пільныя заўважаць там смешныя сакрэцікі, як, напрыклад, малюнак з тэкстам на 29 старонцы :) Дзякуючы такім падрабязным і яскравым карцінкам, дзеткі потым і самі змогуць прыдумляць новыя прыгоды Наталкі і Кастуся.
Гэтая кніга проста скарыла маё сэрца, і для мяне гэта пераможца сёлетняй Прэміі Цёткі ў абодвух намінацыях (хоць сапраўдная пераможца Вера Бурлак таксама напісала добрую кнігу “Фантазюркі”). Лічу, што гэты твор з цягам часу абавязкова стане класічным, але ўжо цяпер гэта маст рыд для сучасных дзяцей.
картинка xbohx