Больше рецензий

13 апреля 2015 г. 10:02

499

4

Гісторыя не церпіць ускоснага склону, але...

У п’есе «Приласкать и уничтожить» аўтар закранае гісторыю станаўленьня нашай дзяржаўнасьці і распавядае пра тое, як стваралася БНР.

Алесь Петрашкевіч кажа, што ідэя напісаньня кнігі нарадзілася 20 год таму.

«Гэта пісалася не да юбілею, проста так атрымалася, што менавіта на юбілей гэты твор пабачыў свет. Гісторыя звязаная з БНР — гэта трагічная падзея нашай гісторыі. Калі раней былі ахвяры, рэпрэсія супраць рэвалюцыянераў, то гэта катастрофа рыцарскай мары, мары аб светлай будучыні. Мне здавалася, што гэта у першую чаргу жанр драматургічны, а драматычныя падзеі важна зрабіць эмацыйна. І менавіта ў драматургіі гэта можна зрабіць найбольш яскрава, бо калі п’еса пастаўлена — гэта сінтэс аўтара, актораў, рэжысёра, святла тэатральнага і адчуванняў гледачоў. Калі кажуць, што ў вайну цара Аляксея Міхайлавіча з ВКЛ быў зламаны хрыбет гістарычны, то тут зламаны лёс народа. Бо невядома, як бы склалася гісторыя надалей, можа і не было б Вялікай айчыннай вайны. Калі б хапіла розуму Пілсудскаму і Кайзеру прызнаць наваствораную Беларусь, і Еўропе хапіла розуму прызнаць рэспублікі, то мы б, вядома, былі б не такімі і зараз бы жылі ў іншай краіне. Але гісторыя не церпіць ускоснага склону».
http://nn.by/?c=ar&i=15784