Больше рецензий

11 ноября 2016 г. 14:05

408

5 Безабаронныя сэрцы

Чытала "Сэрца на далоні" яшчэ ў школе, ды. відаць, "па вярхах". Бо сюжэта не памятала ("штосьці пра ўрачоў?"), а калі пачала перачытваць, то не змагла адарвацца. Вось такая яна, сапраўдная літаратура.
Ёсць у рамане некалькі недарэчных нюансаў, "надзённых" паўстагоддзя таму: ўсхваленне чарговага з"езда партыі і прынятай на ім праграмы. Але, напэўна, з такімі "дапаўненнямі" раман Шамякіна пабачыў свет куды хутчэй, чым, калі іх не было б.
Вобразы герояў — яркія. добра выпісаныя. Але і супярэчлівыя. Вось доктар Яраш — гэта і бясстрашны падпольшчык-тэрарыст у юнацтве, высокапрафесіўны хірург і прынцыповы чалавек зараз, але адначасова і волат-прыгажун, які не можа справіцца ні з дзікай рэўнасцю сваёй жонкі, ні з інтрыгамі доктара Гаецкай, якая яго дмагаецца.
Сёння дзіўна чытаць пра даўжэзныя чэргі на некалкі гадзін, дэфіцыт мэблі, рэстаран, у меню якога толькі свініна і рыбныя кансервы. А ў плане чалавечых адносін — кніга, па-ранейшаму, сучасная. Бо людскія сэрцы заўсёды безабаронныя. Як сэрца дарэмна пакрыўджанай Зосі, як сэрца сумленнага Тараса, як сэрца залзўрыстага Славіка...