Больше рецензий

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

17 ноября 2017 г. 00:45

468

4

Бадай няма ў Беларусі іншага такога адмыслоўца ў справе мітаў. Усё чалавечае жыццё скрозь міталагізаванае, лічыць Пятро Васючэнка. Гэта добра разумелі нават у даўнія, замглёныя стагоддзямі, часы, ствараючы розныя эпасы і міталагічныя творы. Класікай гэтага жанру безумоўна з'яўляюцца аповеды Старажытнай Грэцыі пра подзвігі Геракла. Васючэнка вырашыў напісаць сваю версію гэтых неўміручых прыгодаў. У прадмове да кнігі аўтар наступным чынам патлумачыў, чаму ўзяўся за гэтую працу: «У ХХІ стагоддзі мне захацелася напісаць кнігу пра тыя часы, калі чалавек быў дзіцём, і чалавецтва палягала ў стане дзяцінства, і гэтым дзіцячым садком кіравалі выхавацелі – усемагутныя і ўсёведныя алімпійскія багі».

Пачуўшы пра з'яўленне гэтай кнігі, я падумаў, што Васючэнка проста пераклаў на беларускую мову вядомыя тэксты пра Геракла. Насамрэч ён толькі пакінуў канву гэтых прыгодаў, напісаўшы беларускі рэмэйк пра славутага героя Элады. Алімпійскія багі загадалі Гераклу пайсці прыслугоўваць баязліваму цару Эўрысфею, які, каб пазбыцца легендарнага героя, будзе прыдумляць яму ўсё новыя і новыя выпрабаванні, пакуль Геракл не здзейсніць 12 подвігаў, за што багі яму паабяцалі даць несмяротнасць і прыняць яго як роўнага на Алімпе. Гераклу прыйшлося прайсці праз розныя інтрыгі і змовы, якія ствараў не толькі цар Эўрысфей, але і некаторыя багі, якія не жадалі ўзвышэння смяротнага чалавека, хоць яго бацькам і быў сам Зеўс.

Але не толькі подзвігі павінен быў здзейсніць Геракл, але і зразумець нейкую істотную таямніцу пра тое, на чым можа ўтрымацца свет, каб не загінуць.

Кніга гэтая вельмі актуальна для сённяшнага дня. Вось і Геракл думаў, што барацьба паміж багамі і пачварамі даўно скончылася, у якой багі перамаглі сваіх ворагаў. Але, як высветлілася, ворагі няспынна нараджаюцца ў кожным часе. Як сказаў Гераклу на самым пачатку яго гераічнага шляху жрэц: «Барацьба працягваецца, Геракл. Тыфон ды Яхідна, адроддзі Геі, па-ранейшаму спараджаюць пачвараў, а насельнікі нябёсаў бесклапотна смакуюць нектар ды амброзію на Алімпе».

Як у класічным галівудскім фільме, Геракл, не раз будучы на валаску ад смерці, паспяхова здзейсніў свае 12 подзвігаў і нават разгадаў загадку багоў, зразумеўшы, што светам кіруе Любоў, Міласэрнасць і Літасць.